Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Указ Президент РБ 313 17.08.2021 Аб флагу органаў пагранічнай службы

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 жніўня 2021 г. № 313

Аб флагу органаў пагранічнай службы

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый органаў пагранічнай службы пастанаўля ю:

1.Заснаваць флаг органаў пагранічнай службы.

2.Зацвердзіць Палажэнне аб флагу органаў пагранічнай службы, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3.Фінансаванне расходаў на выраб заснаванага дадзеным Указам флага органаў пагранічнай службы ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў пагранічнай службы, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

4.Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь      А.Лукашэнка

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17.08.2021 № 313

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб флагу органаў пагранічнай службы

1.Флаг органаў пагранічнай службы (далей – флаг) з’яўляецца афіцыйным геральдычным сімвалам.

2.Флаг размяшчаецца на будынках Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы, органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння і арганізацый, якія забяспечваюць выкананне задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы, у службовых памяшканнях Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і дадзеных органаў і арганізацый, а таксама ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, на пагранічных заставах, пагранічных пастах, у іншых падраздзяленнях органаў пагранічнай службы, якія нясуць службу па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага і іншых флагаў (сцягоў) іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

3.Флаг пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго можа выкарыстоўвацца ў час дзяржаўных свят і святочных дзён, спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў, урачыстых мерапрыемстваў, у іншыя памятныя даты.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17.08.2021 № 313

 

АПІСАННЕ

флага органаў пагранічнай службы

Флаг органаў пагранічнай службы (далей – флаг) уяўляе прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру даўжынёй 200 см, шырынёй 133 см.

Ад цэнтра флага ў яго вуглы разыходзяцца чатыры прамені цёмна-зялёнага колеру, якія пашыраюцца да канцоў. Шырыня кожнага праменя ў цэнтры флага роўная тром дзясятым шырыні палотнішча. Кожны прамень з двух бакоў аблямаваны чырвонымі палосамі, шырыня якіх у цэнтры флага роўная адной дзясятай шырыні праменя.

Над ніжняй аблямоўкай кожнага праменя размешчаны гарызантальныя палосы – цёмна-зялёнага колеру, шырыня якіх у цэнтры флага роўная адной дзясятай шырыні праменя, і чырвонага колеру, шырыня якіх у цэнтры флага роўная тром дзясятым шырыні праменя.

У цэнтры палотнішча размешчана выява геральдычнага знака – эмблемы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, якая суадносіцца па вышыні з шырынёй флага як 2:3.

Флаг з вонкавага і адваротнага бакоў мае аднолькавы малюнак.

Дапускаецца выраб флага большага або меншага памеру з захаваннем суадносін шырыні і даўжыні 2:3 і адпаведных прапорцый.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17.08.2021 № 313

 

ВЫЯВА

флага органаў пагранічнай службы (каляровая)


Другие НПА

Постановление Статистический комитет РБ №50 от 23.07.2021 Об изменении постановления Национального статистического комитета Республики Беларусь от 11 июля 2016 г. № 86 Постановление Статистический комитет РБ №63 от 06.08.2021 Об изменении постановления Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29 апреля 2015 г. № 23 Постановление Мин ЖКХ РБ №13 от 03.08.2021 Об изменении постановления Министерства жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь от 20 мая 2013 г. № 12 Постановление МЛХ РБ №11 от 02.08.2021 О порядке внесения сведений в единую государственную автоматизированную информационную систему учета древесины и сделок с ней Постановление Мин СХ РБ №54 от 09.07.2021 Об изменении постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 14 марта 2008 г. № 20 Постановление Мин СХ РБ №55 от 22.07.2021 Об изменении постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь от 21 февраля 2018 г. № 17 Постановление Минобразования РБ №172 от 11.08.2021 Об утверждении типовых учебных планов по специальностям переподготовки Решение Ветковский райисполком №700 от 16.08.2021 Об установлении норматива фактического потребления тепловой энергии за июль 2021 года Решение Речицкий райисполком №2039 от 16.08.2021 Об установлении норматива фактического потребления тепловой энергии Решение Дзержинский райисполком №1831 от 02.08.2021 О предоставлении полномочий